Сусьветная прэмія экалягічных праектаў “Energy Globe 2011”

Прэмія Energy Globe - узнагарода, якая штогод прысуджаецца экалягічым ініцыятывам ва ўсім сьвеце.

Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі, інстытуцыі, прыватныя асобы, кампаніі.

У конкурсе ўдзельнічаюць экалягічыя праекты па ахове й ашчаджэньні прыродных рэсурсаў ды энэргіі, праекты, якія прадугледжваюць выкарыстаньне аднаўляльных прыродных рэсурсаў альбо тых, якія не забруджваюць навакольнае асяродзьдзе. Катэгорыі праектаў: “Зямля”, “Агонь”, “Вада”, “Паветра” й “Моладзь”.

Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць прэмію ў памеры 10.000 эўра.
Працоўная мова - ангельская ці нямецкая.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць аплікацыйную форму.

Рэгістрацыйную форму, патрабаваньні да праектаў і дакумэнтацыю для ўдзелу глядзіце на сайце: http://www.energyglobe.com/en/award-participation/

Праектную дакумэнтацыю й самі праекты адпраўляйце на электронны адрас:contact@energyglobe.info

Апошні тэрмін падачы заявак: 17 чэрвеня 2011 году.