Мы вярнуліся зь Вільні!

У рамках праекту „Інтэрлекцыі – новыя мэдыі і тэхналёгіі ў фармаваньні грамадзянскай супольнасьці” каманда варшаўскага Фонду Новыя Мэдыі

сустрэлася зь літоўскім і беларускімі студэнтамі ў Вільні. Аматары новых тэхнялёгіяў з   Фонду Новыя Мэдыі Алесь Лукашэвіч і Міхал Гарбулевіч размаўлялі з моладзю пра мажлівасьці і формы камунікацыяў i пра новыя мэдыі ў Польшчы, у Летувы і ў Беларусі, пра магчымасьці і пагрозы ў віртуальным сьвеце, пра рэалізацыю, пра творчае эга і пра альтэр эга. Амаль адразу завязалася дыскусія, падчас якой шукаліся адказы на пытаньні: „нашто нам інтэрнэт?”, „ці варта бць ананімным у сеціве?”, „дзе мяжа між рэальнымі і віртуальнымі адносінамі?”. Паколькі ЭГУ гасьцінна прадставіў праекту "Інтэрлекцыі" сваё памяшканьне, то сярод удзельніказ дыскусіі было таксама нямала беларусаў, што – як і спадзяваліся арганізатары - вельмі  ўзбагаціла дыскусію пра свабоду выказваньня ў кантэксьце розных палітычных рэаліяў. Самыя цікавыя фрагмэнты дыскусіі зь першай і дзьвюх чарговых сутрэчаў у Вільне будуць апублікаваныя ў брашуры, якая зьявіцца ў верасьні 2011.

Пасьля размовы пра тэорыю журналістыкі пра рэадізацыю свайго хобі распавялі Моніка і Каміль

Аўтровічы, якія каротка, пераканаўча і з энтузіазмам прадставілі свой праект www.outro.pl – агульнапольскі моладзевы часопіс, які ствараюць каля 80 маладых журналістаў, то бок інтэрнэт-газэткі ў форме мультымы, паўсталай на плятформе www.mam.media.pl. Заах

Пакуль што ня будзем публікаваць спасылку на гэтае выданьне, бо творчая праца над ім яшчэ ідзе. Але...

Мы вярнуліся зь Вільні, і паедзем туды яшчэ!
У плянах - чарговыя сутрэчы: 27 траўня Кася Руткоўска прыраіць, як пасьпяхова рэалізаваць свае праекты і дзе шукаць для іх падтрымку, Пётар навучыць прамаваць культурныя акцыі ў мэдыях і пісаць пра іх цікава, а дзьве Аляксандры з "Outro" наблізяць сваім аднагождкам зь Вільні мультыму,
а 10 чэрвеня  энтузіасты моладзевай прэсы паразмаўляюць пра аўтарскае права ў інтэрнэце, а таксама пра графіку і дызайн на моладзевай мове - "Інтэрлекцыі" наведаюць трэнер Марцін Грудзень і арт-дырэктар часопісу "Дзяўчына" Дорота Цыбульска. Тады ж будуць скончаныя і апублікаваныя нашыя супольныя прадукты - мультымэдыйныя міжнародныя э-газэты на ўсіх мовах, якія гучалі падчас нашых віленскіх сустрэчаў.