Конкурс эсэ для студэнтаў

Часопіс Foreign Affairs запрашае студэнтаў  да ўдзелу ў конкурсе эсэ. Пераможца атрымае прыз у памеры 1, 000 даляраў ЗША і ягоная праца будзе апублікаваная на сайце часопісу.

Тэма для эсэ “Ці непазьбежны заняпад Захаду?” Удзел у конкурсе могуць прымаць студэнты акрэдытаваных каледжаў ды унівэрсытэтаў, якія сканчваюць навучаньне не раней за травень 2011 г.

Аб’ём эсэ - ад 1,200 да 1,500 словаў. Усе цытаты маюць быць адпаведным чынам аформленыя. Творчыя працы маюць быць арыгінальнымі, непублікаванымі да конкурсу. Кожны ўдзельнік можа падаць адно эсэ. Студэнты з установаў з па-за ЗША маюць пазначыць поўны адрас і тэлефонны нумар факультэту сваёй навучальнай установы.

Эсэ належыць дасылаць на электронны адрас FAEssay@cfr.org.

Апроч грашовага прызу пераможца атрымае таксама гадавую бясплатную падпіску на часопіс Foreign Affairs.

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 ліпеня 2011 г.

Больш падрабязная інфармацыя