MAM у сетцы
Маладыя польскія журналісты разам з прадстаўнікамі Фонду Новыя Мэдыі і пры падтрымцы Польска-Літоўскага Фонду Абмену Моладзі ў чаровы раз сустрэліся ў Вільні зь літоўскімі і беларускімі аднагодкамі 27-28 траўня, у памяшканьні Эўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэту.

Лейтматывам сустрэчы было пытаньне „Што значыць для мяне быць грамадзянінам?”. Дыскусія тычылася магчымасьцяў, розьніц і падабенстваў моладзі ў Польшчы, Летуве і Беларусі, а самыя цікавыя яе фрагмэнты будуць, разам з тэматычнымі рэфэратамі, апублікаваныя ў брашуры, выдадзенай напрыканцы праекту.

Катажына Руткоўска з Фонду Новыя Мэдыі распавяла, якім чынам можна знаходзіць падтрымку на рэалізацыю ўласных ідэяў і інцыятываў, а таксама як выкарыстоўваць праграмы Эўразьвязу па падтрымцы і разьвіцьці моладзі. На пытаньні пра магчымасьці для чальцоў Эўразьвязу (Летува) і не-грамадзянаў ЭЗ (Беларусь) Кася адказвала дакладна і падрабязна - так што шкадуйце, хто не дайшоў да нас!

Мы размаўлялі і на іншыя тэмы: пытаньні тычыліся Эўрапейскага Валантэрскага руху, прыярытэтаў моладзевай палітыкі Эўразьвязу, фармальнасьцяў зьвязаных з удзелам у моладзевых праграмах Зьвязу, праектаў для лякальных асяродзьдзяў і пытаньняў візаў. Пётар Анушэўскі, суарганізатар легендарнай сэрыі музычных акцыяў Rap History Warsaw распавёў, што такое культурны PR, і прадставіў разнастайныя інструмэнты, прыдатныя для прамоцыі культурных імпрэзаў.

Алесь Лукашэвіч падзяліўся ўласным досьведам у галіне IT, паразмаўляў з удзельнікамі сустрэчы пра таямніцы SEO, пра прамоўшн у інтэрнэце, маркетынг у блёгах і сацыяльных сетках.Студэнты з трох краінаў разважалі таксама пра сутнасьць і задачы грамадзянскай журналістыкі і social media.

Журналісткі моладзевай рэдакцыі Outro Оля Віотчак і Оля Бенэк заняліся практычнай часткай сустрэчы і дапамагалі прысутным літоўскім і беларускім студэнтам стварыць у Qmam System свае ўласныя э-выданьні, а таксама распавядалі пра перавагі каманлнай працы ў рамах парталу mam.media.pl (беларуская вэрсія www.mammedia.org)

Увага, удзельнік і спозьненыя! Наступны раз наша сустрэчы ў рамах Інтэрлекцыяў адбудзецца 11 - 12 чэрвеня. Мы паразмаўляем пра тое, што нас зьвязвае, а што адрозьнівае, і працягнем далей прыгоду журнілістыкі.

Да сустрэчы ў Вільні!