MAM у сетцы

Прэмія заснавана ў 1979 годзе ў гонар Юджына Сьміта, легендарнага амэрыканскага фотаэсэіста. Грант уручаецца фатографам, якія дакумэнтуюць жыцьцё чалавека ў духу гуманістычнай фатаграфіі Юджына Сьміта.
Пераможца атрымае грант у памеры 30, 000 даляраў ЗША, прызначаны для выкананьня праэкту фотаэсэ. Журы таксама вызначыць аднаго ці больш фіналістаў і ўручыць ім 5, 000 даляраў. Цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе ў кастрычніку ў Нью-Ёрку.
Заяўнікі маюць прадставіць кароткую пісьмовую прапанову праэкту і рэзюмэ з апісаньнем адукацыйнага і журналісцкага досьведу. Да заяўкі неабходна далучыць ад 20 да 40 сваіх фотапрацаў у фармаце JPEG на CD ці DVD. Фундацыя таксама прымае друкаваныя фотаздымкі памерам 18 x 24 см. Форму заяўкі можна спампаваць тут.
Апошні тэрмін падачы - 31 траўня 2011 г.
Заяўкі належыць дасылаць на адрас:
W. Eugene Smith Memorial Fund
c/o International Center of Photography
1133 Avenue of the Americas
New York, New York 10036 — US