Стыпэндыі Эўрапейскага інстытуту дызайну

Эўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, ў якую ўваходзяць гішпанскія, італійскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду  і Сан Паулу, - прапануе стыпэндыі на 2011-2012 навучальны год.

Праграма адкрыта для замежных студэнтаў (то бок для асобаў, якія пражываюць не ў Італіі ці Бразіліі) ва ўзросьце ад 18 да 28 год.

IED прапануе дзевяць поўных стыпэндый, якія цалкам пакрыюць кошт навучаньня на першым курсе і дваццаць сем частковых стыпэндый, якія пакрыюць 50% кошту навучаньня. На наступныя два гады студэнтам, якія здалі іспыты і атрымалі як мінімум 28 крэдытаў з 30, гарантуецца стыпэндыя ў памеры € 3, 000, студэнтам, якія атрымліваюць частковыя стыпэндыі - ў памеры € 1,500.

Для адбору прымаюцца творчыя працы па тэме "Мая творчая энэргія".

Для ўдзелу неабходна запоўніць онлайн заяўку і даслаць наступныя дакументы на электронны адрас scholarships@ied.edu:

- CV і матывацыйны ліст;
- копію пашпарту;
- школьны дыплём з перакладам і адзнакамі;
- сэртыфікат, які пацьвярджае валоданьне мовай навучаньня;
- творчы праэкт: назву праэкту, яго апісаньне (да 30 радкоў), як мінімум адзін фотаздымак, малюнак ці кадр у фармаце JPG, JPEG ці PDF, шырынёй і вышынёй мінімум 1000 пікселяў, памерам да 1 Мб), па жаданьню можна таксама даслаць аўдыё- ці відэафайл, працягласьцю да 1 хвіліны.

Апошні тэрмін падачы заявак 10 траўня  2011 г.

Больш падрабязная інфармацыя

"Новая Эўропа"