MAM у сетцы

Маладыя журналісты, якія працуюць у он-лайн выданьнях запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе.
Пераможца атрымае магчымасьць на працягу 6 месяцаў працаваць з асабістым ментарам з Асацыяцыі он-лайн СМІі, а таксама магчымасьць бясплатна наведаць штогадовую канфэрэнцыю Асацыяцыі, якая адбудзецца ў верасьні бягучага году ў Бостане (ЗША).
Заяўку на ўдзел у стажыроўцы могуць падаваць журналісты ва ўзросьце ад 23 да 30 год (да 22 верасьня 2011 г.), якія працуюць у он-лайн выданьнях і вольна валодаюць ангельскай мовай.
У аплікацыйнай форме неабходна пазначыць кантактную інфармацыю, даць спасылку на праэкт заяўніка, які быў створаны пасьля 1 студзеня 2010 г.. Да заяўкі таксама трэба далучыць рэкамендацыйны ліст і расповяд пра сябе ў выглядзе тэксту аб’ёмам да 200 словаў ці мультымэдыйнай прэзэнтацыі працягласьцю да 1 хвіліны.
Апошні тэрмін падачы заявак - 30 траўня 2011 г. Вынікі адбору будуць абвешчаныя ў ліпені.
Больш падрабязная інфармацыя