Конкурс стыпендый для грамадзкіх актывістаў

Навучальны курс “Міжнародныя адносіны і эўрапейская інтэграцыя” ў Таліне (верасень 2011 - травень 2012) складаецца з трох модуляў:

  •  Міжнародныя адносіны
  • Эўрапейскія дасьледваньні
  • Дыпляматыя

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:

  • актыўна ўдзельнічаць ў стварэньні беларускай грамадзкай супольнасьці ў   галіне палітыкі і/або міжнародных адносінаў/эўрапейскай інтэграцыі, 
  • выдатна валодаць ангельскай мовай,
  • мець добрую матывацыю для атрыманьня ведаў аб міжнародных адносінах і сумежных дысцыплінах; перавага будзе аддавацца кандыдатам з матывацыяй працягваць прафесійную кар'еру ў галіне IR /Зьнешняй палітыкі / Дыпляматыі
  • мець беларускае грамадзянства,
  • быць не старэйшыя за 35 гадоў на момант падачы заяўкі.

Прэтэндэнт павінен прадставіць:

  • аплікацыйную форму заяўкі, 
  • рэзюмэ на ангельскай мове, 
  • копію  дыплёму аб вышэйшай адукацыі і акадэмічныя адзнакі ў неафіцыйным перакладзе на ангельскую мову,
  • копію пашпарту,
  • 1 фатаграфію пашпартнага фармату,
  • эсэ (3-4 старонкі, 1,5-міжрадковы інтэрвал, шрыфт Times New Roman), напісаны на адну з наступных тэмаў:

          1. "Палітычныя наступствы глябальнага эканамічнага крызісу"

          2. "Зьмяненьне клімату - за і супраць"

          3. "Аўтарытарызм сёньня стаўся больш легітымным, чым раней?"

Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі, зьвязаныя з удзелам у праграме  навучальнага курсу, акрамя выдаткаў на праезд да Таліна і наза

Апошні тэрмін падачы заявак - 29 ліпеня 2011 года.

Падаць заяўку на ўдзел можна тут.

Больш падрабязная інфармацыя
.

Паводле рассылкі belngo.info