Фотаконкурс “Усе людзі - свабодныя і роўныя”

Фундацыя EVZ абвяшчае фотаконкурс, прысьвечаны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Тэма конкурсу - “Усе людзі - свабодныя і роўныя”. Арганізатары запрашаюць праілюстраваць гэтую ідэю фотаздымкамі. Тэма конкурсу можа інтэрпрэтавацца па-рознаму. Ці сапраўды ўсе людзі маюць роўныя правы? Дзе і ў якіх абласьцях назіраюцца парушэньні правоў чалавека ў сёньняшняй Эўропе? Ці існуе агульнае разуменьне вартасьці правоў чалавека?

Аўтары 10 лепшых фотаздымкаў атрымаюць € 250 кожны. Фотаздымкі будуць апублікаваныя на старонцы фундацыі ў Фэйсбуку. Аўтар фотаздымаку, які атрымае найбольшую колькасьць галасоў карыстальнікаў, атрымае дадатковыя € 250.

На конкурс можна дасылаць ня больш за тры чорна-белыя ці каляровыя фотаздымкі. Фотаздымкі разам з запоўненай  аплікацыйнай формай належыць дасылаць  на электронны адрас fotowettbewerb@stiftung-evz.de да 31 ліпеня 2011 г.

Больш падрабязная інфармацыя