MAM у сетцы
Мы падтрымліваем
Па змоўчаньні артыкулы, разьмешчаныя на сайце "Э-лекцыі", знаходзяцца ў адкрытым доступе і абапіраюцца на дзеяньне ліцэнзіі Creative Commons.

Партал Vimeo абвесьціў конкурс крэатыўных відэа. Галоўны прыз - грант памерам $25, 000 на стварэньне відэа. Ацэньваць працы будзе прафэсыйнае журы, якое ўзначальвае рэжысер Дэвід Лінч.
Прымаць удзел у конкурсе могуць асобы, якім споўнілася 18 год. Конкурс адбываецца ў 9 катэгорыях, сярод якіх дакумэнтальнае відэа, анімацыя, эксперыментальнае відэа, музычнае відэа, сэрыял, відэа-рэмікс ды йнш. Поўны пералік катэгорыяў, іх апісаньне ды патрабаваньні да працаў можна знайсьці тут.
Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна:
Удзельнік можа падаваць на разгляд неабмежаваную колькасьць працаў у кожнай з катэгорыяўх. Унёсак удзельніка, адпаведна, неабходна плаціць за кожнае відэа.
Пераможца атрымае грант памерам $25, 000 і запрашэньне прадставіць сваю працу на відэафэстывалі Vimeo ў 2011 годзе.
Апошні тэрмін падачы працаў - 30 ліпеня 2010 г.
Больш падрабязная інфармацыя.