Он-лайн трэнінгі для журналістаў зь усяго сьвету

Міжнародны цэнтр падтрымкі журналістаў прапаноўвае трэнінгі па журналістыцы для прафэсыяналаў і аматраў з усяго сьвету.  На сайце  ICFJ Anywhere можна знайсьці цікавы трэнінг, скарыстаўшыся пошукам па тэме, рэгіёну і тэрмінам падачы заявак.

Наведвальнікам сайту прапануюцца он-лайн курсы, прысьвечаныя лічбавай журналістыцы, журналісцкім расьледваньням, асьвятленьню рэлігійных пытаньняў, бізнэсу і эканоміцы ды йнш.

Азнаёміцца з раскладам і тэмамі курсаў можна на сайце ICFJ Anywhere. Сачыць за навінамі праекту можна праз Twitter ці Facebook.