MAM у сетцы

Абвешчаны набор заявак на міжнародны конкурс Rory Peck Awards. Да ўдзелу запрашаюцца прафэсійныя відэаапэратары-фрылансэры з усяго сьвету. Асоблівая ўвага надаецца рэгіёнам са складанымі ўмовамі працы.
Конкурс праходзіць па некалькім катэгорыям: навіновыя сюжэты ня болей за 10 хв., больш разгорнутыя рэпартажы працягласьцю да 60 хв. ды навіновыя альбо спэцыяльныя рэпартажы, якія прысьвечаныя гуманітарным праблемам, якія маюць міжнароднае значэньне.
Працы мусяць быць упершыню паказаныя ў эфіры ў пэрыяд з 1 жніўня 2009 па 31 ліпеня 2010 году.
Апошні тэрмін падачы працаў - 6 верасьня.
Падрабязную інфармацыю й форму заяўкі глядзіце на афіцыйным сайце фундацыі Роры Пэка.
Паводле baj.by