Міжнародны фотаконкурс “Foreign View”

Прэзыдэнцкая бібліятэка ім. Барыса Ельцына запрашае да ўдзелу ў конкурсе “Позірк замежніка/Foreign View”. Да ўдзелу запрашаюцца прафэсыйныя фатографы і фотааматары, незалежна ад узросту і грамадзянства.

Мэта конкурсу - адлюстраваць сучаснасьць, самабытнасьць краінаў, паказаць культурнае ўзаемадзеяньне краінаў сьвету ў галінах рэлігіі, мастацтва, навукі, адукацыі, паўсядзённага жыцьця, навакольнага асяродзьдзя. Тэма конкурсу: фотаздымкі замежжа, зробленыя расіянамі і здымкі Расіі, зробленыя замежнікамі. Фотаздымкі маюць прадстаўляць аўтарскае бачаньне іншай краіны, дэманстраваць падабенства і адрозьненьні паміж роднай краінай і краінай, адлюстраванай на фотаздымку.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творчыя працы розных жанраў: партрэт, рэпартаж, пастановачны фотаздымак, пейзаж, нацюрморт, фотакалаж ды йнш. Пераможцы атрымаюць дыплёмы і памятныя прызы.

Апошні тэрмін падачы працаў - 1 верасьня. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на сайце Прэзыдэнцкай бібліятэкі.

Больш падрабязная інфармацыя."

Фота:

Rgbspace, Photoxpress