Конкурс Open Web Award 2011

У межах штогадовага фэстывалю мастацтва і лічбавай культуры “Transmediale” (Бэрлін, Нямеччына) абвешчаны конкурс на найбольш інавацыйны і крэатыўны сеціўны праект.

Open Web Award - гэта новая платформа для радыкальных, інавацыйных і крэатыўных сеціўных праектаў, якія выкарыстоўваюць адкрытыя тэхналёгіі, падштурхоўваюць да удзелу і супрацоўніцтва.

Праекты павінны валодаць патэнцыялам для дэманстрацыі і/ці аб’ектыўнай крытыткі пытаньняў, зьвязаных з Інтэрнэтам. Асабліва вітаюцца праекты,  якія уключаюць у сябе творчае выкарыстаньне  HTML5 ды йншых адкрытых тэхналёгіяў. Галоўная мэта конкурсу - выявіць ініцыятывы, якія маюць прынцыпова новы падыход да ідэі функцыянаваньня і разьвіцьця Інтэрнэту.

Open Web Award шукае арыгінальныя, інавацыйныя, скіраваныя ў будучыню мастацкія працы.  Арганізатары запрашаюць мастакоў, дасьледчыкаў, праграмістаў і актывістаў з краінаў, у якіх лічбавая культура толькі разьвіваецца, прымаць удзел у конкурсе.

Пераможца атрымае прыз у памеры €5,000 і падтрымку для свайго праекту ад сайту Drumbeat.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна зарэгістравацца на сайце. Заяўкі прымаюцца ад індывідуальных асобаў, групаў ці арганізацыяў. Калі на разгляд падаецца больш, чым адна праца, - неабходна запоўніць асобную форму заяўкі для кожнай зь іх. Усе прадстаўленыя матэрыялы (відэа, аўдыё ды йнш) павінны быць на ангельскай ці нямецкай мовах ці суправаджацца перакладам. Унёсак удзельніка складае € 20.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 ліпеня 2010 г.

Больш падрабязная інфармацыя.