MAM у сетцы
Мы падтрымліваем
Па змоўчаньні артыкулы, разьмешчаныя на сайце "Э-лекцыі", знаходзяцца ў адкрытым доступе і абапіраюцца на дзеяньне ліцэнзіі Creative Commons.

Праграма разьвіцьця ААН абвесьціла конкурс на лепшую мастацкую вокладку для рэгіянальнага дакладу, прысьвечанага Усходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, “Пераходнае разьвіцьцё - На шляху да інклюзіўнага грамадзтва” (“Beyond Transition – Towards Inclusive Societies”). Галоўны прыз - $700.
ААН шукае крэатыўную ідэю, якая б адлюстроўвала ідэю сацыяльнага ўключэньня пры дапамозе выяўленчага мастацтва ці фатаграфіі. Ідэя будзе выкарыстана для вокладкі дакладу ПРААН.
Дзесяць лепшых працаў будуць адабраныя для выставы ў Брусэлі. Творчыя працы прымаюцца да 15 жніўня 2010 году, пераможца будзе абвешчаны на пачатку верасьня. Даклад будзе апублікаваны у лістападзе 2010 году, адначасова з гэтым адбудзецца выстава.
Для ўдзелу неабходна даслаць творчую працу ў фармаце PDF ці JPG, памерам да 4 Мб на электронны адрас susanne.milcher@undp.org. У электронным лісьце можна таксама пазначыць спасылку на фотаздымак, калі ён ёсьць у інтэрнэце ў больш буйным памеры.
Больш падрабязная інфармацыя.