Гранты для дакумэнтальнага кіно

“Культурнае яднаньне праз фільм” - міжнародная праграма, арыентаваная на падтрымку праектаў,  якія з дапамогай дакумэнтальных фільмаў раскрываюць міжнацыянальнае й транснацыянальнае пытаньне ў жыцьці грамадзтва. Праекты мусяць зацікавіць амэрыканскае грамадзтва замежжам праз раскрыцьце адной ці некалькіх краінаў і культураў.

Фільмы мусяць мець глыбокую гуманістычную аснову. Арганізатары зацікаўленыя ў адлюстраваньні такіх тэмаў як: крытычны падыход да этнічных, рэлігійных, гістарычных праблемаў, раскрытыя праз міжанацыянальны пункт гледжаньня, біяграфію замежнага лідэра, пісьменьніка, мастака, ці гістарычнай асобы;  а таксама прадстаўленьні гісторыі й культуры асобнага рэгіёну, краіны ці грамадзтва па-за межамі ЗША.

Грант выдаецца на пэрыяд ад аднаго да трох гадоў і складае да 75 000$ на разьвіцьцё й  да 800 000$ на вытворчасьць фільму. Апошні тэрмін падачы заявак -  28 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя.

Паводле adukacyja.info