Аўстрыйскае радыё шукае валантэра на год

Грамадзкае радыё  ў Зальцбургу (Аўстрыя) запрашае маладых людзей на доўгатэрміновае валантэрства ў межах EVS.

Радыё ў Зальцбургу - гэта месца для ўсіх, хто жадае свабодна выказваць свае думкі. Мэта арганізацыі - разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, дыялог культур і пакаленьняў, гендэрнае раўнапраўе.

Валантэр шмат даведаецца пра радыёжурналістыку, а таксама пазнаёміцца з тэхнікай, якая выкарыстоўваецца на радыё.

Спачатку валантэр будзе працаваць у камандзе, потым зможа весьці свае перадачы, будзе працаваць карэспандэнтам на розных мерапрыемствах. Валантэр можа рэалізаваць свой аўтарскі праект, напрыклад, перадачу на дзьвюх мовах (роднай і нямецкай), супольны праект з радыё ў сваёй краіне.

Пажадана каб валантэр цікавіўся радыё ды радыятэхнікай, мусіць быць гатовы да незалежнай і крэатыўнай працы. Досьвед працы на радыё неабавязковы. Валоданьне нямецкай мовай хаця б на базавам узроўні вітаецца але гэта не вырашальны крытэрый.

Апошні тэрмін падачы заявак  -  5 жніўня.

Праект пачнецца ў сьнежні 2010 года і будзе трываць 1 год.

Больш падрабязнаую  інфармацыю можна атрымаць па эл. адрасе: international@akzente.net, альбо на вэб-пляцоўцы  www.evs4u.ro.

“Кроніка грамадкага жыцьця Гарадзеншчыны”