Адукацыйны візіт у Польшчу

Польска-Амерыканскі фонд Свабоды, Фундацыя «Барусія», Калегія Ўсходняй Эўропы імя ЯнаНовака-Езёранскага, Фундацыя Адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным візіце ў Польшчу – Study Tours To Poland.

Падчас двухтыднёвага візіту, які адбудзецца ўвосень 2010 году, ўдзельнікі пазнаёмяцца зь дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведаюцца аб працы грамадскіх арганізацыяў, сустрэнуцца з вядомымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прымуць удзел у лекцыях, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 году (якім да 20 ліпеня не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі і з'яўляюцца яе грамадзянамі; маюць высокія паказчыкі паспяховасьці; актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас:
nabor2010@studytours.pl Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя й форма заяўкі – на сайце StudyTours
.

Паводле рассылкі belngo.info