MAM у сетцы

Праект МАМ, альбо Маладзёвая Акцыя Мультымэдыяў, зьяўляецца першым праектам фундацыі Новыя Мэдыі. Мэта Акцыі палягае ў падрыхтоўцы моладзі да творчага выкарыстаньня магчымасьцяў СМІ. Мы кіруем гэты праект да маладзёнаў – як для вучняў старэйшых клясаў, так і студэнтаў альбо прадстаўнікоў іншых нефармальных груп і таварыстваў.

Наша місыя – пазнаёміць маладое пакаленьне са сьветам мэдыяў пры дапамозе адкрыцьця таемніцаў іх стварэньня. Мы жадаем папулярызаваць ідэалы сумленнай, прафэсыйнай і апалітычнай журналістыкі. Наша мэта – гэта фармаваньне ня толькі журналістаў, а перадусім крытычных карыстальнікаў, якія змогуць выбіраць і ацэньваць інфармацыю, што залівае нас з розных бакоў. Мы таксама даем Вам магчымасьць паспрабаваць свае сілы ў журналісцкай прафэсыі й разьвіць навыкі працы ў групе, інтэрпэрсанальнай камунікацыі й аўтапрэзэнтацыі.
Цэнтрам праекту МАМ зьяўляецца старонка mammedia.org – прагрэсіўная плятформа, якая дае магчымасьць для стварэньне ўласнага рэдакцыйнага калектыву й перыядычнага выдаваньне Мультымы – мультымэдыйнай e-газэты. Пры дапамозе рэалізаванага для мультымы рэдактара Вы можаце без асаблівіх цяжкасьцяў стварыць каляпрафэсыйнае выданьне – даступнае ў Інтэрнэце і прыстасаванае таксама да друку й распаўсюду традыцыйным шляхам.
Дапаўненьнем да флэш-рэдактара зьяўляецца гэты партал пад назвай “Э-лекцыі”, на якім можна знайсьці парады й артыкулы, карысныя для маладых журналістаў. Інтэрнэт-старонка mammedia.org таксама дапаможа Вам дасканаліць камунікацыю паміж рэдакцыйнымі калектывамі, мяняцца досьведам і супольна разьвіваць журналісцкія навыкі.