MAM у сетцы
Лічбавыя апараты зьяўляюцца неблагімі прыладамі для запісу відэа пад патрэбы інтэрнэту: недарагія, лёгкія малыя зручныя з магчымасьцю публікацыі відэа без папярэдняй апрацоўкі. Можна знайсьці цікавыя гібрыдныя мадэлі, якія абсталяваныя некаторымі ўласьцівасьцямі традыцыйнай камэры (вышэйшая якасьць выявы, ручная абслуга), але пры гэтым прапануюць эластычную форму натаваньня відэашэрагу - адразу на карце памяці.
Робячы пакупку праз інтэрнэт, зазірні на старонкі з рэцэнзіямі фотапаратаў кшталту Digital Photography Review і спраўдзь некалькі мадэляў асабіста. Дзякуючы гэтаму, будзеш лепей разьбірацца ў марках і мадэлях лічбавых апаратаў.

Каб ацаніць якасьць выявы, можна пашукаць у інтэрнэце здымкі, зробленыя адпаведным фотаапаратам. Вядома што выява можа быць кампрэсаваная ці мець горшую якасьць ад першапачатковай, але ў нейкім сэньсе фота адлюструе магчымасьці самаго апарату. Другі нескладаны спосаб грунтуецца на супастаўленьні такіх парамэтраў як колькасьць мэгапікселяў, лічба кадраў у сэкунду й максымальная рэзалюцыя.
Рэзалюцыя – гэта лічба кропак (так званых піксэляў), якія можа занатаваць апарат. Большая колькасьць піксэляў значыць большую дэталізаванасьць, а значыць - лепшую якасьць. Шмат лічбавых апаратаў запісваюць выявы з распаўсюджанай рэзалюцыяй 640 на 480 піксэляў, хаця некаторыя зь іх нават з дакладнасьцю 720х1080. Старэйшыя апараты запісваюць відэа зазвычай з якасьцю 320х240.
Не спадзявайцеся ад лічбавых фотаапаратаў высокай якасьці гуку падчас запісу відэа. Можна, канешне, запісаць гук зьнешнім дыктафонам, а потым сінхранізаваць яго з выявай пры дапамозе адпаведнага софту. Але памятай такі падыход можа нашмат павялічыць колькасьць працы, асабліва калі ты вырашыш запісаны відэашэраг прапусьціць пра нейкія апэрацыі мантажу. Такім чынам, забава “з дыктафонам” можа быць працаёмістым заняткам.

Большасьць лічбавых апаратаў абсталяваная стандартнымі картамі памяці з даволі невялікай зьмяшчальнасьцю. Раім іх замяняць на карты з большай зьмяшчальнасьцю, але перад пакупкай, упэўніцца, што набываеш адпаведны фармат памяці.
Колькасьць відэаматэрыялаў, якія можна запісаць на дадзеную карту, залежыць ад мадэлі фотаапарату, рэзалюцыі й наладак кампрэсіі.
Незалежныя парталы й форумы з водгукамі аматараў і прафэсыяналаў фатаграфіі зьяўляюцца добрай крыніцай, каб даведацца часавыя магчымасьці працы знаных акумулятараў (самі вытворцы батарэек, як правіла, гэты час ацэньваюць занадта аптымістычна).

Большасьць лічбавых апаратаў ужывае акумулятары; некаторыя аднак выкарыстоўваюць стандартныя батарэйкі тыпу АА альбо ААА (пальчыкавыя). Фірмовыя акумулятары, вядома, прапануюць даўжэйшэй функцыянуюць, але могуць вымагаць сьпецыяльнага сілкавальніка й знаходзіцца у даражэйшым цэнавым сэгмэньце.
FPS (альбо кадры ў сэкунду) – гэта характэрыстыка, якая абазначае колькасьць кадраў, якія натуюцца фотаапаратам за адну сэкунду. Большасьць лічбавых апаратаў стандартна запісвае 30 fps; некаторыя старэйшыя мадэлі натуюць толькі 15 fps.
Многія лічбавыя апараты “старэйшага пакаленьня” запісваюцьць відэашэраг толькі на працягу вельмі кароткага адрэзка часу (напрыклад, 30-50 сэкунд), потым мусіць адбыцца перапынак, каб перапісаць матэрыялы ў картку памяці. Навейшыя мадэлі ў стане запісваць кадры без перапынку ажно да поўнага запаўненьня карты памяці. Правер гэты парамэтр, перш чым купляць лічбавы апарат ці натаваць штосьці значнае й важнае.
Нават калі купляеш лічбавы апарат у інтэрнэце, раім напярэдадні глянуць шэраг фотаапаратаў у звычайнай краме. Спраўдзі некалькі мадэляў, каб упэўніцца, які кшталт апаратуе табе болей адпавядае. Прымер фотаапарат да кішэні альбо свайго заплечніка (каб праверыць зьмяшчальнасьць).
Гэты твор даступны на падставе ліцэнзіі Creative Commons - Прызнаньне аўтарскіх правоў на тых жа самых варунках
Арыгінал знаходзіцца на makeinternettv.org, быў створаны й належыць The Participatory Culture Foundation.