1. Відэатэхніка | 2. Відэазапіс | 3. Мантаж | 4. Ліцэнзія | 5. Публікацыя | 6. Прамоцыя

1.1b: Выбар відэакамеры

Відэакамеры сэрыі DV пашыраюць аператарскія магчымасьці й каштуюць даражэй, аднак калі ты паважна падыходзіш да пытаньняў якасьці й прагнеш атрымаць на выхадзе яскравейшы вынік, гэты варыянт для Цябе.
Робячы пакупку праз Інтэрнэт альбо праглядаючы старонкі з рэцэнзіямі кшталту CNET Camcorder Reviews, каб лепей з’арыентавацца ў розначынных марках і відах, мы рэкамэндуем асабіста праверыць пара-тройку мадэляў у бліжэйшай краме бытавой тэхнікі.


Пакупка лічбавай відэакамэры

Standard ці HD (High Definition)

Ніхто ня стане спрачацца, што выява ў апаратах з рэзалюцыяй Hign Definition зьяўляецца больш выразнай і падрабязнай, чым у стандартных відэакамерах . Абсалютная большасьць парталаў, якія дзейнічаюць на карысьць відэасферы, цяпер абслугоўваюць гэты фармат, а цэны на камеры HD істотна ўпалі за апошні пэрыяд. Калі якасьць выявы для Цябе – гэта адзін з прыярытэтаў, рэкамэндуем спыніць свой выбар менавіта на HD.  

Носьбіты інфармацыі

Калі, набываючы камеру HD, ты плянуеш часта карыстацца мантажнымі апэрацыямі, паспрабуй мадэлі, абсталяваныя жорсткімі дыскамі аб’ёмам 80 гігабайт і болей. Некаторыя гібрыдныя відэакамеры запісваюць матэрыял на карты памяці. У гэтым сэньсе яны зьяўляюцца прамежкавым звяном між відэакамерай і лічбавым фотаапаратам.

Падключэньне!

Незалежна ад выбару лічбавай камеры табе не абыйсьціся без партоў USB 2.0 ці Firewire (таксама вядомага як "i.LINK" ці "IEEE 1394). Некаторыя старэйшыя мадэлі кампутараў абсталяваныя партамі USB 1.0, якія зьяўляюцца занадта маруднымі, каб перасылаць відэафайлы. Упэўніся, што твой пэрсанальны кампутар/лаптоп і пажаданая відэакамера не абдзеленыя вышэй названымі варыянтамі падключэньня.

Час працы батарэі

Маючы намер запісваць шмат відэа на адкрытым паветры, падумай аб пакупцы запаснога акумулятара.

Якасьць выявы й гуку

На старонках з водгукамі па лічбавых відэакамерах сярод іншага можна знайсьці апісаньне характэрыстык унутранага мікрафону. Калі ты прагнеш запісваць сапраўды добры гук, мы ўсё ж рэкамэндуем зьнешні мікрафон. Перш чым яго купляць, упэўніся, што твая відэакамера мае гняздо пад аўдыё кабель.  

Пашыраныя магчымасьці

У пагоні за высокай якасьцю выявы й гуку, зьвярні ўвагу на наступныя магчымасьці абсталяваньня:

Аўтаматычная рэгуляцыя ўзмацненьня гуку

Каб дасягнуць лепшай якасьці гуку, знайдзі лічбавую камеры з опцыяй выключэньня аўтыматычнай рэгуляцыі ўзмацненьня гуку (automatic gain control, AGC).

AGC аўтаматычна зьмяняе адчувальнасьць мікрафону так, што ён пачынае рэагаваць на ціхія адгалоскі і чапляе кожны, нават прыглушаны гук. Часам гэта можа быць карысна, аднак у нармальных умовах лепей карыстацца ручным кантролем мікрафона.

Кантроль балянсу белага

Каб атрымаць шырэйшы кантроль над выявай, пашукай апарат з магчымасьцю самастойнай рэгуляцыі балянсу белага.

Наладкі па змоўчаньні не заўжды праяўляюць сябе зь лепшага боку. Ручны кантроль над балянсам белага можа зрабіць так, каб белы сапраўды выглядаў белым (і каб, напрыклад, адценьні скуры выглядалі больш натуральна).

Памятай, што заўжды можна падправіць балянс белага пры дапамозе спецыяльных праграмаў па апрацоўцы відэа.  

Гэты твор даступны на падставе ліцэнзіі Creative Commons - Прызнаньне аўтарскіх правоў на тых жа самых варунках

 

Арыгінал знаходзіцца на makeinternettv.org, быў створаны й належыць The Participatory Culture Foundation.