1. Відэатэхніка | 2. Відэазапіс | 3. Мантаж | 4. Ліцэнзія | 5. Публікацыя | 6. Прамоцыя

1.1: Відэа абсталяваньне

Калі вы патрабуеце зручнай, простай у эксплюатацыі й даступнай па цане відэатэхнікі, спыніце свой выбар на лічбавай фотакамеры. З другога боку, калі маеце патрэбу ў высокай якасьці гуку й выявы, раім перайсьці на лічбавыя камэры тыпу DV. Яны сьпецыяльна не адрозьніваюцца таннасьцю й зручнасьцю эксплюатацыі, аднак з задачай якасьці спраўляюцца на парадак лепей.
Памятайце: калі маеце лічбавы фотапарат, можаце адразу перакідваць зь яго відэакліпы ў сетку без мантажу. Гэта хуткі й просты спосаб паказаць свае матэрыялы іншым.

Лічбавая фотакамера*

Лічбавая відэакамера DV i HD*

Перавагі
Перавагі
  • Малая вага
  • Якасьць здымкаў, дастатковая для друку й публікацыі ў Інтэрнэце
  • Не патрабуе канвэртаваньня ў  лічбавы фамат
  • Вышэйшая якасьць выявы/оптыкі
  • Маецца гняздо для зьнешняга мікрафона
  • Спраўная тэхналёгія
Мінусы
Мінусы
  • Як правіла, адсутнічае гняздо для зьнешнягя мікрафона
  • Канвэртаваньне й апрацоўка відэа патрабуюць часу й сьпецыяльнага софту

*Параўнаньне зьяўляецца даволі агульным, паколькі тычыцца абсталяваньня, якое знаходзіцца ў прыблізна аднолькавай цэнавай катэгорыі. 

 

 

 

Мабільныя тэлефоны, камэры з дыскам, камэры-гібрыды, а можа high-definiiton?

Шмат дэвайсаў цяпер знаходзяцца за межамі падзелу на лічбавыя апараты й відэакамэры, аднак давай разьбярэмся, а паміж імі...

Якая розьніца? 

Калі кажуць пра лічбавую камэру DV або HD, гаворка, зазвычай, ідзе пра камэру, якая запісвае відэа на картку, стужку альбо цьвёрды дыск і мае ўваходы для лічбавых кабеляў. Лічбавая фотакамэра - гэта, у нашым разуменьні, нейкі кампактны эквівалент, які запісвае дадзеныя на карту памяці й мае шмат супольных характэрыстык з гібріднымі апаратамі, мабільнымі тэлефонамі ды іншымі сучаснымі відэаапаратамі.

High-Definition (HD)

HD з ангельскай перакладаецца як "высокая якасьць". Гэты тэрмін значыць, што падчас сваёй працы відэакамэра запісвае вялікую колькасьць інфармацыі, вынікам чаго ёсьць лепшая якасьць выявы. Гэтую функцыю можна часьцей і часьцей сустрэць у аматарскіх лічбавых камэрах і гібрыдных апратах, таму ў хуткім часе яна стане стандартам нават у мабільных тэлефонах.

Гібрыдныя відэакамэры.

Гібрыдныя прыстасаваньні дапамагаюць сьцерці мяжу паміж лічбавым фотаапаратам і лічбавай відэкамэрай. Яны заўжды запісваюць дадзеныя на карту памяці альбо цьвёрды дыск, так што інфармацыя адразу захоўваецца ў лічбавым фармаце. Гібрыдныя апараты могуць розьніцца між сабой оптыкай, мікрафонамі й колькасьцю функцыяў, але з пункту гледжаньня прапорцыі цана/якасьць часам канкуруюць нават з традыцыйнымі камэрамі.

Лічбавыя камэры з цьвёрдым дыскам.

Гэтыя камэры захоўваюць выяву не на карту памяці, а ў невялічкі цьвёрды дыск і адпаведна могуць запісваць працяглыя відэакавалкі, прапануючы імгненны й вельмі зручны прагляд відэашэрагу. У прасунутых мадэлях прысутнічаюць нават базавыя функцыі мантажу. А камэры зь цьвёрдым дыскам дазваляюць вельмі хутка перадаваць дадзеныя з камэры да кампутара. Акрамя таго яны досыць эканамічныя, паколькі зьнікае патрэбу закупу касетаў ці картак памяці.

Ці карыстацца лічбавай фотакамэрай?

Лічбавая фотакамэра зьяўляецца кампактнай і хуткай у абслугоўваньні, яе зручна трумаць у руцэ.  Яна не рассейвае ўвагу й цалкам сябе справаўджвае падчас нефармальных сустрэчаў. Пры чым амаль кожная фотакамэра прадастаўляе магчымасьць простай публікацыі зробленых відэаздымкаў без патрэбы якогакольвек папярэдняга рэдагаваньня. Даволі якасны лічбавы апарат можна купіць за адносна невялікія грошы.

Галоўным мінусам фотакамэраў зьяўляецца якасьць відэа, якое вы можаце зь іх "выціснуць". Дарагую й выбітную оптыку ў лічбавыя апараты ставяць рэдка, гняздо для зьнешняга мікрафону, як правіла, там таксама адсутнічае. Але, негледзячы на шэраг мінусаў, гэта цудоўны варыянт для пачаткоўцаў, якія патрабуюць простай і недарагой магчымасьці запісваць відэаматэрыялы. Нямалая колькасьць прафэсыйных фотарэпартэраў па прычыне лёгкасьці эксплуатацыі раз-пораз падчас сваёй дзейнасьці ўжывае кампактныя лічбавыя апараты.

Чаму табе патрэбная відэакамэра DV?

Лічбавыя відэакамэры пакаленьня DV у параўнаньні з фотаапаратамі прапануюць, як правіла, вышэйшы ўзровень кантролю над якасьцю выявы й гуку (асабліва ў такім жа цэнавым дыяпазоне). Камэры DV і HD маюць большы памер й патрабуюць апрацоўкі зробленых здымкаў ў праграмах для відэамантажу. Аднак яны цудоўна адпавядаюць патрэбам высокай якасьці аўдыё й відэа матэрыялаў.

Трэба памятаць, што перад выкананьнем вялікіх інвэстэцыяў у абсталяваньне варта задбаць пра адпаведнае асьвятленьне і падрыхтаваць некалькі дадаткаў, напрыклад, салідны штатыў пад камэру ці мікрафон (так званы мікрапорт).

Не забывай пра штатыў

Штатывы зьяўляюцца незамяняльнымі падчас нерухомых здымкаў. Пры іх дапамозе выява нават з таннай тэхнікі можа выглядаць больш-менш прафэсыйна. Калі патрэбуецца перамяшчаць камэру (з боку ў бок, уверх ці ўніз), не абыйсьціся без штатыву з плыннай рэгуляцыяй рукаяткі - дзякуючы гэтаму можаш пазбыцца мітусьні й дрыжаньня . Аматарскія штатывы з плаваючым рэгуляваньнем можна знайсьці нават за 100 эўра. Звычайныя штатывы варта пашукаць у сьпецыялізаваных інтэрнэт-крамах ці на рынку ўжываных тавараў.

Гэты твор даступны на падставе ліцэнзіі Creative Commons - Прызнаньне аўтарскіх правоў на тых жа самых варунках

 

Арыгінал знаходзіцца на makeinternettv.org, быў створаны й належыць The Participatory Culture Foundation.