MAM у сетцы
Цудоўнае асьвятленьне ня мусіць каштаваць завоблачных грошай. Прафэсійная тэхніка, безумоўна, глядзіцца шыкоўна. Але старанна зробленыя ў хатніх умовах прылады таксама могуць прыносіць добрыя вынікі.
Некаторыя складнікі для самаробнага асьвятленьня можна знайсьці сярод хатняга інвентару, рэшту – набыць у бліжэйшым супэрмаркеце. Галоўнае - жаданьне :)

Шыльды зьяўляюцца асноўным мэтадам асьвятленьня, які можна прымяняць у самых розных сітуацыях. І полісьцірол з будаўнічай крамы, і сонцанепранікальныя бленды (матавыя ці бліскучыя, у залежнасьці ад пажаданых эфектаў), і нават белы картон могуць паслужыць прадметамі для фільтраваньня сьвятла. Варта мець пад рукой хоць што-небудзь з вышэй названага сьпісу.

Лямпы зь фіксатарным мацаваньнем забяспечваюць добрую й недарагую крыніцу мастацкага асьвятленьня. Яны прадаюцца ў самых звычайных “промтаварах”. Ужываючы розныя па моцы лямпачкі, можна дасягнуць любой інтэнсіўнасьці сьвятла.

Яны каштуюць крыху даражэй за папярэднія лямпы, але затое ісьцяцца мацнейшымі крыніцамі асьвятленьня; таксама шырока даступныя на рынку электратавараў. Некаторыя мадэлі паўстаўляцца нават разам са штатывамі.

Кітайскія ліхтары, вядомыя таксама як “кулі”, цудоўна распаўсюджваюць раўнамернае мяккае сьвятло. Іх можна купіць у крамах з усходнімі сувенірамі, гандлёвых комплексах кшталту IKEA, праз Інтэрнэт, а часам нават у прафэсійных крамах відэа й фота тэхнікі. Падчас ужываньня "кітайскіх куляў" раім быць вельмі асьцярожнымі - яны лёгка загараюцца ад прадметаў з падвышанай тэмпературай.
Найлепей да такога кшталту асьвятленьня пасуюць лямпачкі магутнасьцю 100 альбо 200 Ватт.
Моцны сьвет можна прыглушыць, распраўляючы кавалкі з тканінай. Лепей за ўсё прымяняць у гэтых мэтах белы шоўк альбо празрысты нейлон. Нязвыкла істотным зьяўляецца правільнасьць вызначэньня бясьпечнага месца для такой сьцяны паміж аб'ектам і крыніцай сьвятла.
Дзякуючы інтэрнэту, цяпер мы можна знайсьці мноства дасканалых артыкулаў на тэму, як самастойна выканаць асьвятленьне. Парады, трюкі, ашчадныя мэтады й сакрэты ад знаўцаў дапамогуць зрабіць так, каб вашыя матэрыялы выглядалі сапраўды прафэсійна.
Гэты твор даступны на падставе ліцэнзіі Creative Commons - Прызнаньне аўтарскіх правоў на тых жа самых варунках
Арыгінал знаходзіцца на makeinternettv.org, быў створаны й належыць The Participatory Culture Foundation.