Разьвіцьцё connectivity: дзе й як можна падзяліцца інфармацыяй аб сабе

Усё цячэ, усё зьмяняецца. У Інтэрнэце вельмі хутка набіраюць папулярнасьці такія сэрвісы як cinchcast.com і tumblr.com
На гэтых блёгавых рэсурсах зьявілася магчымасьць вельмі даступна падзяліцца галасавым ці відэа зваротам.  
Дастаткова проста патэлефанаваць на пэўны нумар тэлефону: вас запішуць і потым запосьцяць усё, што нагаворыце.

Youtube таксама пастараўся й стварыў свой сэрвіс - youtube.com/mobile. Сутнасьць простая, як 5 капеек: вы здымаеце сябе на тэлефонную камэру й адпраўляеце відэа MMS’кай. На шчасьце, гэтыя функцыі ўжо даўно зручна інтэграваныя ў большасьць тэлефонаў і не патрабуюць інсталяцыі нейкага дадатковага софту.

Хаця, вядома, сацыяльнасьць youtube’а скіраваная ў крыху іншую плоскасьць.

Sharing, альбо распаўсюд інфармацыі вялікай колькасьці адрэсатаў, становіцца па-сапраўднаму новым маніякальным трэндам. Людзі губляюць сутнасьць, але імкнуцца да колькасьці. Так, напрыклад, сэрвіс plancast.com прадастаўляе магчымасьць падзяліцца сваімі плянамі зь сябрамі. Проста распавядзі, чым маеш намер заняцца, авось, нехта знойдзецца “за кампанію”.

tripit.com дапамагае сплянаваць і упарадкаваць сваю вандроўку, а заадно падзяліцца з фрэндамі інфармацыяй аб тым, дзе й калі будзеш прахадзіць/прабягаць/пралятаць. dopplr.com крыху пашырае гэтую ідэю і прадастаўляе шырокі набор зьвестак аб розных outstanding places з водгукамі й камэнтарамі іншых вандроўнікаў (што, у сваю чаргу, ёсьць пашырэньнем сэрвісу nextstop.com). Рэсурсы з сэрыі foursquare.com, gowalla.com, brightkite.com, loopt.com, whrrl.com і lunch.com таксама паўсталі для тых, зто любіць падарожнічаць і дзяліцца з грамацкасьцю сваімі ўражаньнямі. Выбірайце, карацей. На смак і густ усе фламастары розныя.

Сайт пад назвай
gist.com створаны для таго, каб задзіночыць вашыя кантакты ў адным месцы. Усе інтэрнэт-сэрвісы, rss’ы, пошты, блёгі – кампактна й на адной старонцы. Кожны фрэнд, калега ці чалец сям’і можа быць у курсе падзеяў вашага жыцьця, проста зазірнуўшы на ваш прафайл.
Для ўсіх, каму трэба дабрацца з адной кропкі ў іншую, мінаючы непажаданыя аб’екты, працуе партал
waze.com. Гэта чарговая сацыяльная сетка, буржуйскі аналяг яндекс.пробки.

Інтэгравальныя бясплатныя сэрвісы прыдумляюць у тым ліку для карпаратыўных суполак. Як абвяшчаюць стваральнікі рэсурсу пад назвай socialcast.com , яны зрабілі сацыяльную плятфорама, якая прызвана аблегчыць цяжкія працоўныя будні, аб’ядноўваючы ў сваіх шэрагах фірмавых супрацоўнікаў і дапамагаючы ім дзяліцца між сабой інфармацыяй.

Нават такую клясыку жанру, як Wiki, кампанія Atlassian з Аўстраліі змагла пераўтварыць у atlassian.com/software/confluence. Тут вашай увазе поўная сынэргія з офісным асяроддзем: ваша асабістая прастора, куды можаце посьціць працоўную інфу, службовыя нататкі, раздаваць каманды ці завадзіць сяброў. Акрамя таго, Confluence абсталяваны даволі моцнымі сродкамі па інтэграцыі зь іншымі плятформамі.

Дзмітрый Спірін

Фота:

Erica Marshall, здымак зьмешчаны на падставе ліцэнзіі Creative Commons - Прызнаньне Аўтарства