MAM у сетцы
Мы падтрымліваем
Па змоўчаньні артыкулы, разьмешчаныя на сайце "Э-лекцыі", знаходзяцца ў адкрытым доступе і абапіраюцца на дзеяньне ліцэнзіі Creative Commons.
Час ад часу на розных блёгах, сайтах ці ў сацыяльных сетках зьяўляюцца фотаздымкі любімых прыладаў, гаджэтаў, абновак і т.д. І нават калі самі прадметы апісаныя у лепшых традыцыях жанра, то іх фотаздымкі зазвычай не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Нярэдка прыходзіцца бачыць нешта падобнае:

Усе мы сто разоў бачылі ў Інтэрнэце прафэсійныя фотаздымкі розных "дэвайсаў" і гаджэтаў, але што выкарыстоўваць прафэсіяналы для здымкаў аб’екта, каб атрымаць такія прыгожыя фотаздымкі? Прасунутыя фатографы вам скажуць, што для атрыманьня фотавыяваў без блікаў і адлюстраваньняў трэба карыстацца лайт-кубам – дастаткова простым прыстасаваньнем ў форме каркаса, на які нацягнута белая тканіна.

Як бачыце, нічога складанага – па сутнасьці каробка зь белымі сьценамі + фон. Сутнасьць лайтбоксу ў тым, што сьвятло, шматкратна адбіваючыся ад сваіх сьценак (альбо праз сьценкі, калі ў вас ёсьць якасныя дадатковыя крыніцы сьвятла) трапляе на аб’ект з усіх бакоў, ствараючы пры гэтым уражаньне таго, што сьвятло падае з усіх граняў, не даючы пры гэтым волі рэзкім ценям і яркім блікам. Замовіць сабе падобную канструкцыю ў сьпецыялізаванай краме нескладана, але ня горшых вынікаў можна дасягнуць, выдаткаваўшы значна меншыя фінансавыя высілкі. Мы пакажам, як стварыць lightbox са звычайнай каробкі за 20 хвілінаў і цешыцца фатаграваньнем невялікіх прадметаў з максымальна магчымай якасьцю.
Такім чынам, першае, што трэба зразумець: галоўнае ў фатаграфіі – гэта сьвятло. Сьвятла для любога аб’ектыва павінна быць дастаткова. Нават hi-end матрыцы лічбавых фотаапаратаў любяць сьвятло, не кажучы ўжо пра “мыльніцы” і камерафоны. Для апошніх, дарэчы, добрае сьвятло – гэта адзіная магчымасьць атрымаць больш-менш прыстойнае фота. Па-другое, сьвятло павінна запаўняць усю прастору вакол аб’екта. Гэта пазбаўляе выяву ад непатрэбных ценяў. Ну й, па-трэцяе, няблага мець які-небудзь прыстойны фон, каб не фатаграфаваць наш прадмет на фоне старых шпалераў ці кухоннага столу.
Для стварэньня ўласнай мікра-студыі не патрэбныя нейкія спецыяльныя прыстасаваньні, хіба што ў вас няма ніякай картоннай каробкі і некалькіх лістоў паперы.
Сьвятло можа падаць на аб’ект зверху, збоку альбо з усіх напрамкаў адразу. Дзякуючы лайт-кубу, вы можаце кантраляваць стварэньне ценяў, зацьменьняў – і ўсё гэта зрабіць прасьцей простага! Невялічкая “студыя” абсалютна не патрабуе ўспышах фотаапарату, падыйдзе любая яркая лямпа альбо нават звычайнае сонечнае сьвятло з вакна. Сама студыя будзе залежыць ад памеру каробкі, якую вы знойдзеце.
У каробцы трэба выразаць (лепей лязом) вокны ў трох баках і цалкам вынікуць адну сьценку, якаябудзе служыць дном. На пярэдняй панэлі пакіньце толькі дзьве створкі, каб мець магчымасьць кантролю над інтэнсіўнасьцю сьвятла.
*Меней, чым 30x30x30 см браць каробку не рэкамэндуецца.

На тры вакна вы павінны наклеіць белую кальку альбо паперу. Вы можаце абклеіць калькай і дно, усё залежыць ад таго, што зьбіраецеся фатаграфаваць. Уласна студыю выкарыстоўваць даволі лёгка, але вы патрабуеце па меншай меры хаця бы адну крыніцу сьвятла.
Сутнасьць гэтай студыі, як ужо апісана раней – поўны кантроль за асьвятленьнемю Ваш аб’ект знаходзіцца ў цэнтры сьвятла. Нават калі вы выкарыстоўваеце адну асьвятляльную крыніцу, дзеяньне калькі дазволіць стварыць мяккае пранікальнае сьвятло.

Калі вы жадаеце зацямніць адзін бок, вы можаце проста прымацаваць чорны квадрат паперы на любую са сьценак (на зьнешнюю альбо ўнутраную – гэта ўжо справа густу), альбо дах каробкі.
Экспэрымэнты толькі вітаюцца. Адзным з самых удалых эфектаў такога hand-made лайтбокса ёсьць стварэньне ільлюзіі бясконцасьці, якую вы можаце атрымаць, стварыўшы фон без швоў. Гэта робіцца доўгай стужкай белай паперы.


У асноўным падчас фатаграфаваньня ў лайт-кубе выкарыстоўвацца толькі два колеры паперы – белы й чорны, але вы можаце ўжываць абсалютна любыя спалучэньні.
Для большага кантролю за асьвятленьнем актыўна ўжывайце вышэй згаданыя дзвье створкі як сьвятлопранікальную тарчу – каб заблякаваць ваш аб’ект ад непатрэбных крыніцаў сьвятла (альбо фотафлэша).
Для дасягненьня больш дакладных ценяў, карыстайцеся дзьвюма крыніцамі сьвятла, ставячы іх з розных бакоў. Пры дапамозе дзьвюх крыніцаў, вы можаце зьмяніць інтэнсіўнасьць атрыманых ценяў – робячы адну альбо другую крыніцу сьвятла больш альбо менш яркай, то бок перамяшчаючы адну з вашых лямпаў далей альбо бліжэй.
Чым яшчэ можна імітаваць лайт-куб? Самы геніальны й агульнадаступны спосаб - гэта экран лаптопа. Дастаткова адкрыць любы графічны рэдактар, заліць усё поле дакумэнту белым колерам, прыбраць з экрану ўсе палітры, уключыць яркасьць поўную моц і lightbox, можна лічыць, гатовы.

Далей, як і ў здымках, усё залежыць ад вашай фантазіі. Разьмяшчэньне можа быць любым і залежыць толькі ад пастаўленай задачы.




Крыніцы:
2. habrahabr.ru