MAM у сетцы

Працуючы ў сродках масавай інфармацыі, ці то маладзёвых, ці то прафэсыйных, рэдка атрымліваецца абыйсьціся без уласнай графікі ці апрацоўкі фотаздымкаў. Прафэсыяналы й вялікія рэдакцыі найчасьцей крочаць шляхам пакупкі дарагіх праграмаў, якія вымагаюць ад карыстальніка дадатковых навыкаў і часу на апанаваньне. Вядома, для здольнай моладзі вывучэньне софту не ўяўляе ніякай праблемы, але своеасаблівым бар’ерам заўжды можа быць цана. Выкарыстаньне пірацкага апраграмаваньня ў сваю чаргу ёсьць нябяспечным і нелегальным, тым больш, што стварае рызыку для будучай рэдакцыі, якая павінна будавацца на прынцыпах празрыстасьці й легальнасьці. На нашае шчасьце ўжо шмат гадоў разьвівацца рух Open Source, у межах якога паўстаюць бясплатныя альтэрнатывы для дарагіх апэрацыйных сістэм і праграмаў. Большасьць, калі ня ўсе, папулярных рэдактараў графікі маюць бясплатныя адпаведнікі, якія не адстаюць ад платных канкурэнтаў ні на крок. Часта такія субстытуты гуртуюць вакол сябе грамаду карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў, якія разьвіваюць і дасканаляць праграмны код і хутка адгукаюцца на кліч аб дапамозе.
Калі патрабуеш апэратыўна зьмяніць памер, фармат ці іншыя ўласьцівасьці графічнага файлу, але ня хочаш знаёміцца бліжэй са складанымі праграмамі, можаш выкарыстаць просты софт, які шырока даступны on-line, без патрэбы інсталяцыі на кампутары. Перад тым, як распавесьці вам рэдактары графікі пашыраных магчымасьцяў, караценька апішам некалькі прыдатных дармовых праграмаў, якія лёгка дадуць рады са штодзённымі графічнымі праблемамі.
Irfanview – гэта вельмі простая й папулярная прылада да прагляду, адміністраваньня і рэдакцыі фотаздымкаў ды графікі. Яна дае магчымасьць маніпуляваць колерам, кантрастам ці памерам; лёгка зьмяняць памер, вагу ці канвэрсыю фармату цэлай групы выяваў (напрыклад, тэчкі). Саму праграма й яе дадаткі можна сьцягнуць з хатняй старонкі.
Picasa – гэта праграма-мэнэджэр да прагляду й простай рэдакцыі графікі ды фотаздымкаў, якая дае магчымасьць ствараць калекцыі. Яе распрацоўшчыкам зьяўляецца Google, і таму аплікацыя прыстасаваная да супрацы зь іншымі праектамі Google. Напрыклад, кожны карыстальнік Picasa можна лёгка разьмясьціць вынікі сваіх фотасэсіяў на Google Earth. Зпампаваць праграму можна са старонкі http://picasa.google.com/
Pixlr.com – гэта графічны рэдактар, які працуе выключна online. Яго ня трэба ані інсталяваць на ўласным кампутары, ані плаціць. Што цікава, pixlr таксама працуе як плагін да папулярнага браўзэра Firefox (робіш прынтскрын экрану й адчыняеш яго ў рэдактары Pixlr), а таксама ў якасьці спрошчанай вэрсыі Pixlr Express. Камплект інструмэнтаў знаходзіцца на старонцы Pixlr.com
Вектарная графіка гэта адзін з двух (разам з растравай) базавых відаў кампутаровай графікі, у якім выявы апісваюцца пры дапамозе геамэтрычных фігураў (болей пра вектарную й растравую графіку ў Вікіпэдыі). Галоўная (заўважальная) розьніца паміж імі палягае ў тым, што падчас павелічэньня растравай выявы можна ўбачыць асобныя пікселі, у сваю чаргу падчас павелічэньня вектарнай выявы заўжды можна распазнаць ясныя формы фігур, зь якіх складаецца малюнак. Самым вядомым рэдактарам вэктарнай графікі зьяўляецца пакет CorelDRAW, які аднак носіць платны характар. Існуюць некалькі альтэрнатываў CorelDRAW, зь якіх самымі папулярнымі зьяўляюцца праграмы Inkscape, OpenOffice.org Draw ды DIA (служыць для прэзэнтацыйнай графікі).
Inkscape распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU GPL; мае немудрагелісты інтэрфэйс, які складаецца з вакна інструмэнтаў і поля да маляваньня. Праграма мае такі ж просты рэдактар коду XML, які адкрывае доступ да, між іншым, заблякаваных аб’ектаў. Родны фармат запісу файлаў у Inkscape носіць назву SVG. Аплікацыю можна зпампаваць адсюль. Калі патрабуеце падтрымкі, тутака можаце знайсьці да Inkscape падрабязныя інструкцыі ды крыхі дапаможных дармовых праграм.

Растравая графіка – гэта такі спосаб прадстаўленьня выявы, у якім выкарыстоўваецца гарызантальна-вертыкальная сетка адпаведна афарбаваных піксэляў манітора, прынтэра ці лічбавага фотаапарата. Без ўжываньня кампрэсіі колер кожнага піксэля вызначаецца асобна. Выявы з глыбінёй колераў RGB (RED GREEN BLUE) складаюць каляровыя піксэлі, якія апісваюць тры байты інфармацыі: першы байт адпавядае чырвонаму колеру, другі – зялёнаму колер, трэці байт – сіняму. Чым меней колераў на выяве, тым меней патрабуеццца інфармацыі для апісаньня кожнага пікселя.
Paint.Net гэта праграма да працоўкі растравай графікі, якую стварылі студэнты Вашынгтонскага Дзяржаўнага Унівэрсітэту пад патранатам Майкрасофту. Аплікацыя напісаная на базе плятформы .Net й мовы праграмаваньня C#. Неафіцыйна яна павінна стаць наступніцай папулярнай праграмы Microsoft Paint, якая ўваходзіць у стандартны пакет апэрацыйных сістэмаў Windows. Paint.NET можна зпампаваць бясплатна з хатняй старонкі аплікацыі.

GIMP (GNU Image Manipulation Program) - гэта створаная ў рамках праекту GNU праграма для апрацоўкі растравай графікі. Пры дапамозе GIMP можна ствараць ці маніпуляваць выявай, выкарыстоўваючы тэхніку апрацоўкі слаёў. GIMP не належыць да лёгкіх у абслугоўваньні праграмаў, але можа замяніць дарагое апраграмаваньнем кшталту Adobe Photoshop. GIMP функцыяную ў праграмным асяроддзі GTK+, а яе інтэрфэйс абапіраецца на тэхналёгіі адкрытых вокнаў з палітрамі ды інструмэнтамі, якія можна гуртавацца ў закладкі, што аблягчае працу ды павялічвае празрыстасьць. Праграму, а таксама неабходнае праграмнае асяроддзе GTK+, можна зпампаваць тут. Дакумэнтацыю на розных мовах для GIMP рэкамэндуем браць адсюль, а дапаможныя матэрыялы шукаць на старонках усім добра вядомай Вікіпэдыі.

Крыніцы:
