Адкуль легальна браць фотаздымкі для публікацый ў Інтэрнэце й ня толькі?

Безьліч графічных матэрыялаў й выяваў, лёгка даступных у Інтэрнэце пры дапамозе пашукавікоў, заахвочвае ўжываць іх у такіх публікацыяў, як, напрыклад, Мультымы. Аднак мы часта забываем пра тое, што кожны фотаздымак, кожная выява, музыка ці відэашэраг камусьці належаць, і гэты хтосьці мае права не жадаць, каб ягоная праца альбо ўласнасьць былі шырока даступныя ці скарыстаныя. На шчасьце, усё часьцей і часьцей можна знайсьці аўтараў, які ахвотна даюць магчымасьць карыстацца сваімі працамі без усялякіх абмежаваньняў. Пры гэтым Інтэрнэт зьяўляецца для Іх і для Вас найлепшым месцам, каб дзяліццам інфармацыяй і сваімі працамі.

Каб пазьбегнуць праблемаў, зьвязаных з заканадаўствам, і не абмяжоўваць сябе творамі выключна ўласнай вытворчасьці, прапаную пасябраваць з магчымасьцямі, які даюць нам адкрытыя архівы альбо творы, зьмешчаныя ў Інэце на ліцэнзіі Creative Commons. З фарматам ліцэнзіі й спосабам яе функцыянаваньня ў розных краінах можна пазнаёміцца тутака.

Самы просты спосаб атрымаць доступ да бясплатнага ўжытку й распаўсюду чужых твораў – гэта выкарыстаньне пашыранага пошуку (напрыклад, Google альбо Yahoo Search). Побач з асноўным акенцам пашукавіка трэба зайсьці ў разьдзел “наладкі” і абраць там юрыдычны статус вынікаў пошуку. Google іх вызначае як “даступныя да бясплатнага ўжытку” і распаўсюджвае.

Пашыраны пошук у Google.

Flickr – гэта самы вялікі фотасэрвіс на сьвеце. Колькасьць здымкаў у ягоных прасторах пераваліла лічбу ў 800 мільёнаў, з чаго каля сотні мільёнаў даступныя на падставе ліцэнзіі Creative Commons. Каб знайсьці сярод безьлічы фотаздымкаў тыя, якія можаце ўжываць у сваіх публікацыях, належыць перайсьці да пашыранага пошуку й пазначыць адпаведны выбар ліцэнзіі.  

Пашыраны пошук у сэрвісе Flickr

У выпадку небходнасьці прафэсыйных фотаздымкаў падрыхтаваных да публікацыі, мы можам скарыстацца паслугамі дармовага сэрвісу PhotoXpress. Партал прапануе базу фотаздымкаў, якія гатовыя да ўжытку як у прафэсыйных, так і рэклямных смі. Сэрвіс абмяжоўвае магчымасьць бясплатнага пампаваньня 10 фотаздымкамі на дзень. Адразу пасьля рэгістрацыі мы можам пампаваць толькі 3 штукі, але паляпшаючы свой профіль і рэклямуючы яго сярод знаёмых, можна дасягнуць ліміту ў 10 штук, чаго цалкам павінна хапіць для інтэрнэт-публікацыяў.


Kamil Śliwowski

Гэты тэкст разьмешчаны на правах ліцэнзіі Creative Commons