З 19 па 24 верасьня ў Кракаве адбудзецца Моладзевы форум, які арганізуюць Klub Jagielloński у супрацоўніцтве з Ягелонскім унівэрсытэтам. Мэта форуму - закласьці асновы супрацоўніцтва ў коле маладых інтэлектуалаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Далей
Грамадзкае радыё ў Зальцбургу (Аўстрыя) запрашае маладых людзей на доўгатэрміновае валантэрства ў межах EVS. Радыё ў Зальцбургу - гэта месца для ўсіх, хто жадае свабодна выказваць свае думкі. Мэта арганізацыі - разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, дыялог культур і пакаленьняў, гендэрнае раўнапраўе. Далей
У межах штогадовага фэстывалю мастацтва і лічбавай культуры “Transmediale” (Бэрлін, Нямеччына) абвешчаны конкурс на найбольш інавацыйны і крэатыўны сеціўны праект. Пераможца атрымае прыз у памеры €5,000 і падтрымку для свайго праекту ад сайту Drumbeat. Далей
Праграма разьвіцьця ААН абвесьціла конкурс на лепшую мастацкую вокладку для рэгіянальнага дакладу, прысьвечанага Усходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, “Пераходнае разьвіцьцё - На шляху да інклюзіўнага грамадзтва” (“Beyond Transition – Towards Inclusive Societies”). Дзесяць лепшых працаў будуць адабраныя для выставы ў Брусэлі. Далей
Партал Vimeo абвесьціў конкурс крэатыўных відэа. Галоўны прыз - грант памерам $25, 000 на стварэньне відэа. Ацэньваць працы будзе прафэсыйнае журы, якое ўзначальвае рэжысер Дэвід Лінч. Конкурс адбываецца ў 9 катэгорыях, сярод якіх дакумэнтальнае відэа, анімацыя, эксперыментальнае відэа, музычнае відэа, сэрыял, відэа-рэмікс ды йнш. Далей
Прэзыдэнцкая бібліятэка ім. Барыса Ельцына запрашае да ўдзелу ў конкурсе “Позірк замежніка/Foreign View”. Да ўдзелу запрашаюцца прафэсыйныя фатографы і фотааматары, незалежна ад узросту і грамадзянства. Тэма конкурсу: фотаздымкі замежжа, зробленыя расіянамі і здымкі Расіі, зробленыя замежнікамі. Далей
Міжнародны цэнтр падтрымкі журналістаў прапаноўвае журналісцкія трэнінгі для прафэсыяналаў і аматраў з усяго сьвету. Наведвальнікам прапануюцца он-лайн курсы, прысьвечаныя лічбавай журналістыцы, журналісцкім расьледваньням, асьвятленьню рэлігійных пытаньняў, бізнэсу, эканоміцы ды йнш. Далей
Польска-Амерыканскі фонд Свабоды, Фундацыя «Барусія», Калегія Ўсходняй Эўропы імя Яна Новака-Езёранскага, Фундацыя Адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў зь Беларусі прыняць удзел у дзьвюхтыднёвай праграме Study Tours To Poland, якая адбудзецца ўвосень 2010. Далей
“Культурнае яднаньне праз фільм” - міжнародная праграма, арыентаваная на падтрымку праектаў, якія з дапамогай дакумэнтальных фільмаў раскрываюць міжнацыянальнае й транснацыянальнае пытаньне ў жыцьці грамадзтва. Праекты мусяць зацікавіць амэрыканскага гледача ій мець глыбокую гуманістычную аснову. Далей
Абвешчаны набор заявак на міжнародны конкурс Rory Peck Awards. Да ўдзелу запрашаюцца прафэсійныя відэаапэратары-фрылансэры з усяго сьвету. Асаблівая ўвага надаецца рэгіёнам са складанымі ўмовамі працы. Далей