MAM у сетцы
Мы падтрымліваем
Па змоўчаньні артыкулы, разьмешчаныя на сайце "Э-лекцыі", знаходзяцца ў адкрытым доступе і абапіраюцца на дзеяньне ліцэнзіі Creative Commons.
З 19 па 24 верасьня ў Кракаве адбудзецца Моладзевы форум, які арганізуюць Klub Jagielloński у супрацоўніцтве з Ягелонскім унівэрсытэтам. Мэта форуму - закласьці асновы супрацоўніцтва ў коле маладых інтэлектуалаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Грамадзкае радыё ў Зальцбургу (Аўстрыя) запрашае маладых людзей на доўгатэрміновае валантэрства ў межах EVS. Радыё ў Зальцбургу - гэта месца для ўсіх, хто жадае свабодна выказваць свае думкі. Мэта арганізацыі - разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, дыялог культур і пакаленьняў, гендэрнае раўнапраўе.
У межах штогадовага фэстывалю мастацтва і лічбавай культуры “Transmediale” (Бэрлін, Нямеччына) абвешчаны конкурс на найбольш інавацыйны і крэатыўны сеціўны праект. Пераможца атрымае прыз у памеры €5,000 і падтрымку для свайго праекту ад сайту Drumbeat.
Праграма разьвіцьця ААН абвесьціла конкурс на лепшую мастацкую вокладку для рэгіянальнага дакладу, прысьвечанага Усходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, “Пераходнае разьвіцьцё - На шляху да інклюзіўнага грамадзтва” (“Beyond Transition – Towards Inclusive Societies”). Дзесяць лепшых працаў будуць адабраныя для выставы ў Брусэлі.
Партал Vimeo абвесьціў конкурс крэатыўных відэа. Галоўны прыз - грант памерам $25, 000 на стварэньне відэа. Ацэньваць працы будзе прафэсыйнае журы, якое ўзначальвае рэжысер Дэвід Лінч. Конкурс адбываецца ў 9 катэгорыях, сярод якіх дакумэнтальнае відэа, анімацыя, эксперыментальнае відэа, музычнае відэа, сэрыял, відэа-рэмікс ды йнш.
Час ад часу на розных блёгах, сайтах ці ў сацыяльных сетках зьяўляюцца фотаздымкі любімых прадметаў, прыладаў, гаджэтаў, абновак і т.д. І нават калі самі прадметы апісаныя у лепшых традыцыях жанра, то іх фотаздымкі зазвычай не вытрымліваюць ніякай крытыкі. У гэтым артыкуле мы распавядзем, чым карыстаюцца прафэсіяналы для здымкаў прадметаў, каб атрымліваць прывабныя выявы.
Культура – гэта такая галіна, пра якую звычайна хацеў бы пісаць амаль кожны журналіст-пачатковец. Яна атаясамліваецца са стэрэатыпамі аб тым, як культурніцкі журналіст мае магчымасьць чытаць усе цудоўныя кніжкі, глядзець фільмы яшчэ да прэм’еры, слухаць новыя музычныя кружэлкі і г.д. Ды яшчэ пра гэта пісаць – і дзякуючы гэтаму зарабляць грошы. Гэта файны бок такой дзейнасьці. Але ёсьць і іншы.
Вельмі рэдка ў школьных газэтах можна знайсьці тэксты, якія патрабавалі аўтарскай адвагі для выказваньня ўласных поглядаў. Часьцей за ўсё там можна прачытаць меркаваньні дарослых, паўтораныя моладзьдзю, ды не падмацаваныя ніякімі аргумэнтамі. У большасьці сваёй тэксты напісаныя “гладка” і згодна з настаўніцкай цэнзурай, і гэта лёгка адчуваецца.
Няпраўда, што лёс сьвету вырашае маса, большасьць людзей. Лёс сьвету вырашае выбар кожнага асобнага ўзятага чалавека. Не хачу лішні раз разважаць пра тое, што часта выбар, рашэньне канкрэтнай асобы ўплывае на лёс плянэты – гэта відавочна. Я кажу пра тое, што заўжды выбары кожнага з нас, складзеныя ў адную цэласьць, насамрэч вырашаюць лёс сьвету.